:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў выставе “Intex South Asia – 2022”

08.12.2022 г.

8 снежня 2022 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі Андрэй Ржавускі і гандлёва-эканамічная група Пасольства наведалі штогадовую міжнародную тэкстыльную выставу “Intex South Asia – 2022”.

На 20-й выставе “Intex South Asia — 2022” сваю прадукцыю прадстаўляюць вытворцы пражы, тканін, фарбавальнікаў і хімікатаў, аксесуараў з 19 краін. Рэспубліку Беларусь на выставе прадстаўляе Аршанскі льнокамбінат. Беларускія льняныя тканіны прыцягваюць увагу замежных наведвальнікаў.

Выстаўка “Intex South Asia – 2022” праходзіць у перыяд з 8 па 10 снежня 2022 г. у г.Нью-Дэлі і традыцыйна адчыняе свае дзверы у Індыі, Шры-Ланцы і Бангладэш.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці