:

Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя ўстаноўлены 17 красавіка 1992 г.

З мая 1992 г. у г. Мінску функцыянуе Пасольства Індыі.

У чэрвені 1998 г. у г.Нью-Дэлі было адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі А.І. Ржавускі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Індыі Р.Н. Кавінду 10 студзеня 2019.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў Індыю з дзяржаўнымі візітамі ў верасні 1997 г., у красавіку 2007 г. і ў верасні 2017 г. 2-4 чэрвеня 2015 г.адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Прэзідэнта Рэспублікі Індыя П.Мукерджы ў Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка сустракаўся з Прэм'ер-міністрам Індыі Н.Модзі «на палях» пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў г.Ташкенце (Узбекістан) у чэрвені 2016 г., у г.Ціндаа (КНР) у чэрвені 2018 г. і ў г.Бішкеку (Кыргызстан) у чэрвені 2019 г.

Прэм'ер-міністры Рэспублікі Беларусь наведвалі Індыю ў маі 1993 г., у лістападзе 2002 г. і ў лістападзе 2012 г.

Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь наведвалі Індыю ў 1998, 2002 і 2007 гадах.

14-15 красавіка 2015 г. адбыўся афіцыйны візіт у Індыю Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макея.

25 верасня 2019 г. у рамках удзелу ў 74-й сесіі ГА ААН у г.Нью-Ёрку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макея з Міністрам замежных спраў Індыі С.Джайшанкарам.

Старшыні палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведвалі Індыю ў 2002, 2003 і 2006 гадах.

10-14 мая 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт у Індыю беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

9-13 чэрвеня 2018 г. з візітам у адказ г.Мінск наведала Спікер Лок сабхі Парламента Індыі.

У Нацыянальным сходзе сёмага склікання Рэспублікі Беларусь сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Індыя.

Наладжаны дыялог заканадаўчых органаў Беларусі і Індыі ў рамках Міжпарламенцкага саюза (МПС). Адбылася сустрэча кіраўнікоў беларускай і індыйскай парламенцкіх дэлегацый у ходзе 139-й Асамблеі МПС у г.Жэневе ў кастрычніку 2018 г.

16 кастрычніка 2018 г. у г.Нью-Дэлі праведзены 6-ы раўнд кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў Беларусі і Індыі.

З 2002 года дзейнічае Ганаровае консульства Беларусі ў г.Калката. 8 верасня 2018 г. адкрыта Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мумбаі.

Пазіцыі дзвюх краін блізкія або супадаюць па асноўных пытаннях падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, падыходах да рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, а таксама рашэнняў асноўных міжнародных самітаў і канферэнцый. Абедзве краіны паслядоўна выступаюць з пазіцыі недапушчэння палітызацыі правоў чалавека і прымянення селектыўных «падвойных стандартаў».

Беларусь і Індыя канструктыўна супрацоўнічаюць па пытаннях правоў чалавека ў ААН. Індыя з'яўляецца членам Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, і пастаянным суаўтарам беларускіх рэзалюцый па барацьбе з гандлем людзьмі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці