:

Сустрэча з беларускай дыяспарай

25 красавіка 2019 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Індыі прайшла сустрэча Пасла і супрацоўнікаў Пасольства з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якія пастаянна пражываюць у Індыі. 

Нашых суайчыннікаў цікавіла шырокае кола пытанняў, у тым ліку консульскія, адміністрацыйныя, аб асаблівасцях атрымання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь для іх дзяцей, якія пастаянна пражываюць у Індыі, магчымыя формы ўзаемадзеяння з Пасольствам у мэтах садзейнічання ў распаўсюджванні інфармацыі аб Рэспубліцы Беларусь у Індыі, арганізацыі і ўдзелу ў культурных мерапрыемствах, развіцця дзелавога супрацоўніцтва.

Пасол і супрацоўнікі Пасольства пастараліся найбольш поўна адказаць на шматлікія пытанні суайчыннікаў, а таксама прапанавалі актыўней праводзіць сумесныя мерапрыемствы ў розных напрамках, у тым ліку, па прасоўванні беларускай культуры і традыцый у Індыі, паляпшэнні інфармацыйнага абмену паміж Пасольствам і суайчыннікамі, а таксама беларускімі грамадзянамі адзін з адным праз стварэнне фармальнага аб'яднання беларускіх грамадзян у Індыі.

Сустрэча прайшла ў утульнай, хатняй атмасферы, беларускія грамадзяне, пераважна суайчынніцы, былі рады магчымасці пазнаёміцца адзін з адным і супрацоўнікамі Пасольства.




   

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці