:

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі развіцця. Яе аснову складаюць міжурадавыя пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць( капітал), аб прадастаўленні прэферэнцыйных экспартных крэдытаў, аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, мемарандумы аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі культуры Рэспублікі Беларусь і Народнай Рэспублікі Бангладэш, паміж Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Дыпламатычнай акадэміяй Бангладэш, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Акадэміяй навук Бангладэш і іншыя дагаворы.

На разглядзе Бакоў знаходзяцца праекты міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання ядзернай энергіі ў мірных мэтах, Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь і Вярхоўным Судом Народнай Рэспублікі Бангладэш па пытаннях супрацоўніцтва і абмену прававой інфармацыяй, міжведамаснага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, міждзяржаўнага пагаднення аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі, Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам энергетыкі і мінеральных рэсурсаў Народнай Рэспублікі Бангладэш аб супрацоўніцтве ў галіне электраэнергетыкі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці