Развіцце межрэгіанальнага супрацоўніцтва
Афіцыйныя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя былі ўсталяваныя 17 красавіка 1992 г., а ўжо 5 снежня 1997 г. у Нью-Дэлі ўпершыню было адкрыта Пасольства Беларусі ў Індыі.
Развіццё двухбаковых адносін прывяло да неабходнасці пашырэння дыпламатычнай місіі, у сувязі з чым было прынята рашэнне аб адкрыцці Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мумбаі.
Урачыстае адкрыццё Генеральнага консульства адбылося 4 жніўня 2022 года ў прысутнасці Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.Ф. Алейніка і Сакратара Дэпартамента харчавання, грамадзянскага забеспячэння і аховы правоў спажыўцоў Урада Махараштры В. Вагхмарэ.
(1).jpeg)
Першым Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Мумбаі з'яўляецца Мацукоў Аляксандр Мікалаевіч, прызначаны на гэту пасаду пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.11.2023 № 807.
З дня атрымання экзэктатуры дзейнасць Генеральнага консула накіравана на далейшае развіццё ўзаемаадносін паміж дзвюма краінамі, усталяванне кантактаў з кіраўніцтвам штатаў, якія ўваходзяць у консульскую акругу Генконсульства, з мэтай развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва:
2024 год:
19 сакавіка 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Мумбаі Аляксандр Мацукоў правёў сустрэчу з губернатарам штата Махараштра Рэспублікі Індыя Рамешам Баісам. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця міжрэгіянальных сувязяў, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферах культуры і адукацыі.
.jpg)
3 красавіка 2024 г. Генеральны консул Аляксандр Мацукоў сустрэўся з дадатковым галоўным сакратаром – галоўным пратакольным службоўцам генеральнага адміністрацыйнага дэпартамента Ўрада штата Махараштра Манішай Патанкар-Мхайскар.

19 красавіка 2024 г. Генконсул Рэспублікі Беларусь правёў сустрэчу з губернатарам штата Гоа Рэспублікі Індыя Срыдхаранам Пілаі. Сустрэча адбылася ў рамках працы па пашырэнні рэгіянальных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферах турызму, культуры і адукацыі.
.jpg)
2025 год:
18 лютага 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Мумбаі Аляксандр Мацукоў правёў сустрэчу з Міністрам пратаколу і маркетынгу ў сельскай гаспадарцы штата Махараштра Джайкумарам Равалам. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця міжрэгіянальных сувязяў, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, узаемадзеяння ў сферы турызму.
.jpg)
11 сакавіка 2025 г. адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь са Спікерам Заканадаўчага сходу штата Махараштра Рахулам Нарвекарам, а таксама з Старшынёй Заканадаўчага савета гэтага штата Рамам Шындэ.

27 сакавіка 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Мумбаі Аляксандр Мацукоў правёў сустрэчу з Сакратаром Урада штата Махараштра па пытаннях прамысловасці П. Анбалаганам. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця міжрэгіянальных прамысловых сувязяў, гандлю, узаемных інвестыцый і абмену тэхналогіямі ў сферы прамысловай вытворчасці.
3 чэрвеня 2025 г. у рамках працы па пашырэнні рэгіянальных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя адбылася сустрэча Генеральнага консула з губернатарам штата Махараштра Ч.П. Радхакрышнанам. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся таксама пытанні супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, турызму, культуры і адукацыі.

12 чэрвеня 2025 г. Генконсул А. Мацукоў сустрэўся з губернатарам штата Тамілнаду Рэспублікі Індыя Равідрай Нараянай Раві, а ўжо 17 чэрвеня – з губернатарам штата Тэлангана Джышну Дзева Вармай. Бакі абмяркоўвалі шляхі інтэнсіфікацыі міжрэгіянальных сувязяў, механізмы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, інвестыцый, сельскай гаспадаркі, турызму, культуры і адукацыі. Сустрэчы адбыліся ў рамках працы па пашырэнні рэгіянальных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя.


27–29 кастрычніка 2025 г. Генеральны консул А. Мацукоў сустрэўся з Віцэ-губернатарам Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў, Віцэ-старшынёй Агенцтва развіцця вострава, адміралам Дэвендрай Кумарам Джошы. У ходзе сустрэч абмеркаваны пытанні дастаўкі тавараў з Беларусі ў Індыю ва ўмовах санкцый, а таксама турыстычныя магчымасці для грамадзян Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і грамадзян Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь.

2026 год:
7 красавіка 2026 г. Генеральны консул правёў сустрэчу з кіраўніком прадстаўніцтва МЗС Індыі ў Мумбаі – рэгіянальным пашпартным служачым спадаром Свапнілам Дэвідасам Таратам. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі візавыя і міграцыйныя пытанні, а таксама пытанні ў сферах аховы здароўя, турызму і культуры.
3 чэрвеня 2026 г. у ходе сустрэчы Генконсула А.Мацукава з кіраўніком Дзяржаўнай карпарацыі развіцця сталічнага рэгіёна Мумбаі доктарам Санджаем Мукерджы былі абмеркаваны магчымасці ўзаемадзеяння беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый з Дзяржкарпарацыяй па пытаннях развіцця гарадской сталічнай інфраструктуры Мумбаі.

17 чэрвеня 2026 г. у Мумбаі на пляцоўцы Сусветнага гандлёвага цэнтра ўпершыню прайшоў Беларуска-Індыйскі бізнес-форум, які сабраў больш за 270 гасцей з Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Індыя. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мацукоў і намеснік Міністра Ўрада штата Махараштра па пытаннях ПІІ, дыяспары, міжнароднай дзейнасці Авінаш Салват. Арганізатарамі форуму выступілі Магілёўскае аддзяленне БелТПП і кампанія з Мумбаі «T-Trading» пры падтрымцы ААТ «АСБ «Беларусбанк» і Міжнароднай палаты інвестыцый і бізнесу.
Беларуская дэлегацыя была прадстаўлена кампаніямі, якія прадстаўляюць харчовую, дрэваапрацоўчую, аўтамабільную прамысловасць, а таксама прапануюць інвестыцыйныя, банкаўскія і гандлёвыя магчымасці для індыйскага і беларускага бізнесу. У ходзе мерапрыемства быў прадэманстраваны эканамічны патэнцыял дзвюх краін, адбыліся В2В-перамовы. З мэтай актывізацыі двухбаковых эканамічных адносін падпісаны шэраг дакументаў.
У працяг дыялогу 18 чэрвеня 2026 г. дэлегацыя беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый правяла паспяховую сустрэчу з кіраўніцтвам і членамі Гандлёва-прамысловай палаты IMC. У мерапрыемстве прыняў удзел Генконсул Аляксандр Мацукоў і прэзідэнт ТПП IMC Суніта Рамнаткар. ТПП IMC заснавана ў 1907 г., з'яўляецца найстарэйшай ТПП Мумбаі і аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах каля 400 тыс. членаў.
Форум выклікаў вялікую цікавасць у індыйскіх бізнес-колах і меў вялікі поспех.

27 чэрвеня 2026 г. група індыйскіх дзяцей (19 падлеткаў) і суправаджаючых іх дарослых з г. Навалгарха (штат Раджастан) прыбыла ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» для ўдзелу ў праграме аздараўлення, адпачынку і культурнага вольнага часу ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубранёнак». Змена працягвалася з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2026 г. Паездка арганізавана па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Ўрада Рэспублікі Беларусь. У гэты перыяд юныя пасланцы дружбы не толькі адпачылі і паправілі здароўе, але і здзейснілі займальнае падарожжа ў свет беларускіх традыцый і культуры. Праграма візіту ўключала аздараўленчы курс у дзіцячым лагеры, а таксама наведванне славутасцяў і самых цікавых месцаў Беларусі.
.jpg)