:

Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя ў гуманітарнай сферы

У 2018/2019 навучальным годзе 634 індыйскіх грамадзяніна, у 2019/2020 навучальным годзе 821 грамадзянін Індыі праходзілі навучанне ў вышэйшых навуковых установах Рэспублікі Беларусь на платнай аснове, а ў 2020/2021 — 888 грамадзян.

Пашыраецца сетка прамых кантактаў паміж установамі адукацыі Беларусі і Індыі.

У кастрычніку 2018 г. дэлегацыя Універсітэта судовых экспертыз штата Гуджарат наведала Беларусь для ўдзелу ў 15-м пасяджэнні выканаўчага савета Міжнароднай асацыяцыі паліцэйскіх акадэмій (INTERPA).

У лютым 2019 г. кіраўнік Акадэміі МУС Беларусі прыняў удзел у 16-м пасяджэнні выканаўчага савета INTERPA, якое адбылося ў Індыі.

У лютым 2016 г. адбылося першае пасяджэнне сумеснай беларуска-індыйскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.

У верасні 2017 г. на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыты факультатыў па вывучэнні мовы хіндзі.

У 2019 годзе Рэспублікай Беларусь былі вылучаны гранты на навучанне пяці грамадзян Індыі ў беларускіх вышэйшых навучальных установах.

У 2018 годзе на курсах у Беларусі на базе Рэспубліканскага інстытута прафесійнай падрыхтоўкі (РІПА) прайшлі навучанне 60 індыйскіх студэнтаў. У 2019 годзе у гэтым інстытуце на курсах навучаліся 30 грамадзян з Індыі.

У кастрычніку 2018 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі штата Пенджаб на чале з міністрам тэхнічнай адукацыі і прамысловай падрыхтоўкі штата для вывучэння беларускага вопыту ў сферы прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі.

У кастрычніку 2019 г. прарэктар па вучэбнай рабоце Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта наведала г.Нью-Дэлі і г.Гуджарат.

10 ліпеня 2020 г. на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта пры факультэце сацыякультурных камунікацый адкрыты кабінета індыйскай культуры.

Беларускім бокам з 1993 года актыўна выкарыстоўваюцца рэсурсы Праграмы тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва (Indian Technical and Economic Cooperation  ITEC) Міністэрства замежных спраў Індыі. Штогод у гэтай праграме ўдзельнічае да 25 прадстаўнікоў Беларусі.

11 верасня 2017 г. падпісана і выконваецца Праграма супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя ў галіне культуры на 2018-2020 гг.

У жніўні 2014 г. праведзены Дні культуры Рэспублікі Індыя ў Беларусі, у студзені 2017 г.  Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Індыі

Рэалізуюцца сумесныя праекты ў галіне кінаіндустрыі і тэлевяшчання. 24 верасня 2019 г. адбылася ўрачыстая цырымонія пачатку здымак фільма індыйскай кампаніяй «Indian Media Entertainment Network» пры супрацоўніцтве з РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» на тэрыторыі Беларусі. Праект быў паспяхова завершаны ў 2019 годзе.

У чацвёртым квартале 2020 г. індыйская здымачная група прыняла ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні здымак мастацкага фільма з рабочай назвай «Атрад» на пляцоўцы РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

Рэгулярна ажыццяўляецца абмен музычна-мастацкімі калектывамі, ўзаемны ўдзел у кінафестывалях.

Рэспубліка Беларусь выступіла сааўтарам ініцыяванай Індыяй рэзалюцыі ГА ААН аб штогадовым святкаванні 21 чэрвеня Міжнароднага дня Ёгі.

Наладжана супрацоўніцтва ў галіне традыцыйных сістэм медыцыны Індыі. Беларускае ТАА «Шантэр» сумесна з індыйскай кампаніяй «Wellness Solutions Pvt. Ltd.» у жніўні 2018 г. адкрыла першы ў Беларусі аздараўленчы цэнтр аюрведы.

Развіваюцца кантакты ў галіне моладзевага руху. 21 кастрычніка 2017 г. падчас XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у г.Сочы падпісаны План сумесных мерапрыемстваў у галіне маладзёжнай палітыкі на 2018-2019 гг.

У красавіку 2017 г. 60 школьнікаў з Індыі прынялі ўдзел у 25-ым Еўрапейскім міжнародным конкурсе крэатыўнасці на базе УА «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».

У чэрвені-ліпені 2017 г. прадстаўнікі Індыі прынялі ўдзел у міжнародным моладзевым прафсаюзным адукацыйным форуме «Тэмп-2017».

У чэрвені 2018 г. індыйскі танцавальны калектыў «Шрусці» прыняў удзел у Міжнародным фестывалі народнай музыкі ў г.Паставы.

У жніўні 2019 г. 13 індыйскіх дзяцей былі прынятыя на адпачынак і аздараўленне УА «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» за кошт сродкаў беларускага боку. Аналагічны жэст добрай волі планаваўся і ў 2020 годзе, аднак увядзенне абмежаванняў па міжнародных авіяперавозках не дазволілі гэтага зрабіць.

У снежні 2019 г. танцавальны калектыў «Лявоніха» ДУ «Цэнтр культуры Віцебск» прыняў удзел у Нацыянальным танцавальным фестывалі малых народаў у г.Райпуры, штат Чхатысгарх.

Супрацоўніцтва ў галіне спорту ажыццяўляецца на аснове Пагаднення паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Урада Рэспублікі Індыя аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту ад 17 верасня 2009 г.

Ажыццяўляецца абмен спартыўнымі дэлегацыямі, ўзаемны ўдзел у турнірах па розных відах спорту. Індыйскія спартсмены штогод праходзяць падрыхтоўку і ўдзельнічаюць у вучэбна-трэніровачных зборах на базе спартыўных комплексаў Беларусі.

Актывізуюцца прамыя кантакты паміж тураператарамі Беларусі і Індыі.

Стымулам для развіцця ўязнога турызму ў Беларусі стала ўключэнне Індыі ў пералік 80 краін, для грамадзян якіх прадастаўляецца магчымасць бязвізавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь да 30 дзён пры выкананні пэўных умоў.

З 1 кастрычніка 2019 г. запушчаны працэс прыёму візавых заявак для грамадзян Індыі праз візавыя цэнтры кампаніі «VFS Global» у гарадах Дэлі, Мумбаі, Бангалор, Калката, Чыннаі.

У канцы 2019 г. індыйскім бокам прынята рашэнне аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь паслуг па атрыманні электронных індыйскіх віз.

1 лютага 2022 г. у г. Нью-Дэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь на базе турыстычнай кампаніі «БелIндТрэвэл». 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці