:

Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Народнай Рэспублікай Бангладэш

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Народнай Рэспублікай Бангладэш былі ўсталяваныя 21 лютага 1992 г.
 
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя А.І. Ржавускі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Бангладэш Абдулу Хаміду 27 чэрвеня 2019 г.
 
 
У сакавіку 2020 г. Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Народнай Рэспублікі Бангладэш у Расійскай Федэрацыі К.Ахсану выдадзены агрэман на акрэдытацыю ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве.
 
У маі 2012 г. Рэспубліку Беларусь наведала Міністр замежных спраў Народнай Рэспублікі Бангладэш.
 
11-13 лістапада 2012 г. дэлегацыя на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь наведала г.Даку.
 
8-11 ліпеня 2013 г. Прэм'ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна наведала Рэспубліку Беларусь з візітам у адказ.
 
У верасні 2014 г. на палях саміту ААН па змяненні клімату адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь з Прэм'ер-міністрам Бангладэш.
 
У 2015 годзе намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па навуцы і тэхналогіях наведаў г.Даку для ўдзелу ў першым пасяджэнні Сумеснай Беларуска-Бангладэшскай камісіі па супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхнікі.
 
У 2015 годзе Рэспубліку Беларусь наведалі некалькі ключавых міністраў Бангладэш, у тым ліку Міністр прамысловасці, Міністр навукі і тэхналогій, Міністр мясцовага самакіравання, сельскага развіцця і кааператываў.
 
У красавіку 2016 г. Міністр замежных спраў Беларусі У.У. Макей сустрэўся ў г.Пекіне з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Бангладэш М.Ш. Аламам на палях 5-га пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін-удзельніц і краін-назіральнікаў Канферэнцыі па ўзаемадзеянні і мерам умацавання даверу ў Азіі.
 
У красавіку 2017 г. Дзяржаўны міністр замежных спраў Бангладэш М.Ш. Алам у суправаджэнні бангладэшскіх бізнесменаў наведаў Беларусь з візітам.
 
 
У верасні 2016 г. Мінск наведаў старшыня Вярхоўнага Суда Народнай Рэспублікі Бангладэш С.К. Сінха.
 
У Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь сёмага склікання створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентамі азіяцкіх дзяржаў, у тым ліку з Народнай Рэспублікі Бангладэш.
 
У красавіку 2017 г. старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы прыняў удзел у 136-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза ў г.Даке.
 
У красавіку 2017 г. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь наведаў Бангладэш.
 
У красавіку 2019 г. Міністр гандлю Народнай Рэспублікі Бангладэш наведаў Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў першым пасяджэнні сумеснай беларуска-Бангладэшскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
 
Падчас акрэдытацыйнага візіту Пасла Беларусі А.І. Ржавускага ў г.Даку ў чэрвені 2019 г. былі праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам Бангладэш, Міністрам замежных спраў, Міністрам гандлю   Сустаршынёй Сумеснай Беларуска-Бангладэшскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама Міністрам мясцовага самакіравання, сельскага развіцця і кааператываў і Дзяржаўным міністрам сельскага развіцця і кааператываў.
 
Дзейнічае механізм кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Бангладэш.
 
У лістападзе 2000 г. у г.Мінску адбыўся першы раўнд кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
 
Чацвёрты раўнд палітычных кансультацый адбыўся ў г.Даке 11 снежня 2019 г.
 
Бангладэш і Беларусь маюць падобныя пазіцыі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня, выступаюць супраць стварэння аднапалярнага свету і аказваюць узаемную падтрымку на выбарах у міжнародныя арганізацыі. Абедзве дзяржавы асуджаюць палітызацыю пытанняў правоў чалавека ў рамках ААН і практыку прыняцця краінавых рэзалюцый.
 
У лістападзе 2012 г. паміж гарадамі Мінск і Дака быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні па ўсталяванні дружалюбных адносін.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці