:

Аб змяненні правіл уезду ў Індыю

01.01.2023 г.

З 1 студзеня 2023 г. уступілі ў сілу новыя правілы ўезду замежных грамадзян у Індыю, якія дзейнічаюць да асаблівага распараджэння. Пасажыры, якія прыбываюць з Кітая, Сінгапура, Ганконга, Рэспублікі Карэя, Тайланда і Японіі, павінны загрузіць адмоўны тэст на COVID-19 на партал Air Suvidha (www.newdelhiairport.in), пры гэтым тэст павінен быць праведзены на працягу 72 гадзін да пачатку паездкі.

Выбарачнае тэставанне пасажыраў усіх міжнародных рэйсаў, якія прыбываюць у Індыю (2% ад агульнай колькасці пасажыраў), на наяўнасць інфекцыі COVID-19, захавана. Выключэннем з'яўляюцца дзеці ва ўзросце да 12 гадоў, аднак, калі па прыбыцці або ў перыяд самакантролю ў іх будуць выяўленыя сімптомы COVID-19, яны павінны прайсці тэставанне і лячэнне ў адпаведнасці з устаноўленым пратаколам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці