:

Аб новых правілах ўезду замежных грамадзян у Індыю

22.11.2022 г.

З 22 лістапада 2022 г. ўступілі ў сілу новыя правілы ўезду замежных грамадзян у Індыю. У адпаведнасці з дадзенымі правіламі адменена патрабаванне запаўнення анлайн-анкеты Air Suvidha аб стане здароўя на сайце аэрапорта г. Нью-Дэлі (www.newdelhiairport.in). Акрамя таго, для ўезду ў Індыю прад'яўленне пацверджання праходжання поўнай вакцынацыі супраць COVID-19 альбо ПЦР-тэставанні на COVID-19 больш не патрабуецца.

Наяўнасць вакцынацыі супраць COVID-19, нашэнне маскі і захаванне сацыяльнай дыстанцыі падчас пасадкі/палёту/прыбыцця носяць рэкамендацыйны характар.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці