:

VI Усебеларускі народны сход

26.01.2021 г.

 

VI Усебеларускі народны сход плануецца правесці 11-12 лютага 2021 года ў Мінску.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 492 аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу.

На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных асоб VI Усебеларускага народнага сходу складзе 2 700 чалавек. Удзельнікі форуму ад абласцей і Мінска выбіраюцца з улікам норм прадстаўніцтва раённымі і гарадскімі Саветамі дэпутатаў і найбольш шматлікімі грамадскімі аб'яднаннямі. Пры гэтым ад кожнай вобласці ў сходзе прыме ўдзел не больш як 310 чалавек, ад Мінска — не больш як 370 грамадзян.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці