:

Аб першым дні візіту Пасла Беларусі ў Шры-Ланку

02.02.2023 г.

З 1 па 4 лютага 2023 г. праходзіць рабочы візіт Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя, Народнай Рэспубліцы Бангладэш, Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка і Непале А.І. Ржавускага ў Дэмакратычную Сацыялістычную Рэспубліку Шры-Ланка.

1 лютага адбылася сустрэча з членам Парламента Шры-Ланкі, Міністрам юстыцыі, пенітэнцыярных спраў і канстытуцыйных рэформ Віджаядашам Раджапакшай, а таксама з дадатковым Камісарам па справах турм Чанданам Эканаяку.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць да пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы аказання прававой дапамогі грамадзянам на тэрыторыі Беларусі і Шры-Ланкі, развіцці і актуалізацыі адпаведнай дагаворна-прававой базы.

Абмеркаваны пытанні развіцця сувязей па парламенцкай лініі, у тым лiку аднаўленне групы дружбы з Рэспублікай Беларусь у ланкійскім Парламенце.

Пасля сустрэч у Міністэрстве юстыцыі Шры-Ланкі пры садзейнічанні Міністра В.Раджапакшы Пасол Беларусі наведаў жаночую турму «Welikada Female Prison». Адбылася размова з кіраўніцтвам турмы і зняволенымі беларускімі грамадзянкамі па пытаннях іх знаходжання ў пенітэнцыярнай установе. Зняволеным перададзены рэчы першай неабходнасці.

Пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмеркаваны на сустрэчы з прадстаўнікамі ланкійскага бізнесу ў Цэйлонскай гандлёвай палаце. Пасольствам Беларусі ў Індыі прадстаўлена прэзентацыя экспартнага патэнцыяла Рэспублікі Беларусь, яе інвестыцыйнага клімата і магчымасцей па стварэнню сумесных праектаў на тэрыторыі Беларусі.

Адбылася інтэрактыўная сесія Пасла Беларусі А.І. Ржавускага з ланкійскімі бізнесменамі, падчас якой была праяўлена цікавасць ланкійскага боку да беларускай сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай тэхнікі, прадукцыі харчовай, хімічнай, фармацэўтычнай прамысловасці, а таксама металургічнага комплексу Беларусі. Ланкійскі бізнес выказаў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы турызму.

На сустрэчы прысутнічалі больш за 30 прадстаўнікоў буйнога, сярэдняга і малога бізнесу Шры-Ланкі.

У рамках правядзення дзелавых перагавораў у Цэйлонскай гандлёвай палаце адбылася прэзентацыя прадукцыі кандытарскай галіны канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці