:

Аб абмежаванні ўезду ў Шры-Ланку

21.05.2021 г.

У сувязі з ростам у Шры-Ланцы колькасці выпадкаў захворвання COVID-19 і ўвядзеннем локдауна, дэпартаментам грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі ўведзены абмежаванні на ажыццяўленне міжнародных пасажырскіх авіяперавозак. У рамках дзеяння абмежаванняў ва ўсіх міжнародных аэрапортах Шры-Ланкі забаронена высадка пасажыраў з паўночы 21 мая да паўночы 31 мая г.г. Абмежавальныя меры не будуць распаўсюджвацца на:

 - міжнародныя вылеты;

- аварыйнае перамяшчэнне паветранага судна ў іншы аэрапорт;

- грузавыя і гуманітарныя перавозкі;

- тэхнічныя пасадкi;

- рэйсы, якія прыбываюць без пасажыраў;

- пасажыраў, якія выкарыстоўваюць міжнародныя аэрапорты Шры-Ланкі у якасці транзітных пры ўмове вылету з Шры-Ланкі не пазней, чым праз 12 гадзін пасля прыбыцця (неабходна прадаставіць білет да канчатковага пункта прызначэння).

З улікам эпідэміялагічнага становішча, якое склалася ў Шры-Ланцы, прадаўжэннем абмежавальных мер, Амбасада настойліва рэкамендуе да нармалізацыі сітуацыі ў краіне не планаваць ў Шры-Ланку паездкі ў турыстычных, службовых і іншых мэтах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці