:

Аб новых правілах уезду ў Індыю

23.12.2022 г.

З 24 снежня 2022 г. уступаюць у сілу новыя правілы ўезду замежных грамадзян у Індыю.

Асноўнай зменай у параўнанні з дзеючым парадкам з'яўляецца тое, што ў сувязі з ростам колькасці выпадкаў захворвання COVID-19 у Кітаі і шэрагу іншых краін індыйскімі ўладамі прынята рашэнне праводзіць выбарачнае тэсціраванне пасажыраў усіх міжнародных рэйсаў, якія прыбываюць у Індыю, на наяўнасць інфекцыі COVID-19.

Поўны спіс правілаў уезду размешчаны па спасылцы.

Акрамя таго, індыйскімі ўладамі настойліва рэкамендавана нашэнне ахоўных масак у месцах вялікай колькасці людзей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці