:

Пасол прыняў удзел у цырымоніі ўручэння белых халатаў першакурснікам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў г. Ахмедабад

04.10.2026 г.

4 кастрычніка 2026 г. Пасол прыняў удзел у штогадовай цырымоніі ўручэння белых халатаў першакурснікам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і сустрэчы з іх бацькамі ў г. Ахмедабад, штат Гуджарат. У сваёй прывітальнай прамове Пасол запэўніў, што Беларусь мірная і бяспечная краіна, наша грамадства прымае замежнікаў як сваіх грамадзян, законы ў дзяржаве паважаюцца і выконваюцца. Запэўніў у любой магчымай дапамозе, якую можа аказаць пасольства ў выпадку неабходнасці. Праінфармаваў аб рашэнні Урада Беларусі аб распаўсюджванні на грамадзян Індыі парадку выдачы электронных віз, наяўнасці прамых авіярэйсаў, вырашэнні пытанняў ажыццяўлення плацяжоў па банкаўскіх картах. Адказаў на пытанні бацькоў, у тым ліку пытанні бяспекі ў краіне і аказанне медыцынскай дапамогі. Разам з тым, каб пазбегнуць непрыемнасцей неабходна выконваць грамадска прынятыя нормы паводзін.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці