:

Аб удзеле Пасла А.І. Ржавускага ў онлайн бізнес-сустрэчы

05.02.2021 г.

5 лютага 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Ржавускі А.І. прыняў удзел у онлайн бізнес-сустрэчы прадстаўнікоў кіраўніцтва Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Гандлёва-прамысловай палаты індыйскага штата Мадх'я-Прадэш, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання Магілёўскай вобласці і гэтага штата.

У ходзе мерапрыемства, у якім таксама прыняла ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангiта Бахадур, былі абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва ў розных галінах паміж згаданымі рэгіёнамі Беларусі і Індыі, вызначаны прыярытэтныя сферы ўзаемадзеяння, а таксама праведзены прэзентацыi прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і штата Мадх'я-Прадэш.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся працягнуць дыялог, накіраваны на актывізацыю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Індыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці