:

Аб правядзенні Беларуска‑Індыйскага бізнес-форуму ў г. Мумбаі

22.06.2026 г.

17 чэрвеня 2026 г. у Мумбаі на пляцоўцы Сусветнага гандлёвага цэнтра ўпершыню прайшоў Беларуска-Індыйскі бізнес-форум, які сабраў больш за 270 гасцей з Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Індыя.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мацукоў і намеснік Міністра Урада штата Махараштра па пытаннях прамых замежных інвестыцый, дыяспары і міжнароднай дзейнасці Авінаш Салват.

Арганізатарамі форуму выступілі Магілёўскае аддзяленне БелТПП і кампанія з Мумбаі «T‑Trading» пры падтрымцы ААТ «АСБ «Беларусбанк» і Міжнароднай палаты інвестыцый і бізнесу.

Беларуская дэлегацыя была прадстаўлена кампаніямі, якія прадстаўляюць харчовую, дрэваапрацоўчую і аўтамабільную прамысловасць, а таксама прадастаўляюць інвестыцыйныя, банкаўскія і гандлёвыя магчымасці для індыйскага і беларускага бізнесаў.

Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны эканамічны патэнцыял дзвюх краін, прайшлі B2B‑перамовы. З мэтай актывізацыі двухбаковых эканамічных адносін падпісаны шэраг дакументаў.

У працяг дыялогу 18 чэрвеня 2026 г. дэлегацыя беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый правяла паспяховую сустрэчу з кіраўніцтвам і членамі Гандлёва-прамысловай палаты IMC. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны консул Аляксандр Мацукоў і прэзідэнт ТПП IMC Суніта Рамнаткар.

ТПП IMC заснавана ў 1907 г., зяўляецца найстарэйшай ТПП Мумбаі і абядноўвае ў сваіх шэрагах каля 400 тыс. членаў.

Форум выклікаў вялікую цікавасць у індыйскіх дзелавых колах і меў вялікі поспех

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці