:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў выставе “India International Trade Fair – 2022”

17.11.2022 г.

17 лістапада 2022 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі Андрэй Ржавускі і гандлёва-эканамічная група Пасольства наведалі міжнародную шматпрофільную выставу “India International Trade Fair – 2022”, якая праходзіць ў г.Нью-Дэлі.

На 41-ай штогадовай выставе IITF-2022 у якасці экспанента сваю прадукцыю прадстаўляе беларускае прадпрыемства-экспарцёр кандытарская фабрыка “Віцьба”. Беларускі стэнд выклікае значную зацікаўленасць сярод індыйскіх рытэйлераў і мясцовых грамадзян. Прадукцыя вытворчасці кандытарскай фабрыкі “Віцьба” адкрывае новыя гарызонты супрацоўніцтва на ёмкім індыйскім рынку харчовай прамысловасці.


Выстава “India International Trade Fair – 2022” праходзіць у перыяд з 14 па 27 лістапада 2022 г. і штогод збірае звыш 3 мільёнаў наведвальнікаў і больш за 7000 удзельнікаў з 60 краін свету.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці