Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Індыі М.М. Касько з Дзяржміністрам гандлю і прамысловасці Індыі Дж.Прасадай
28.06.2024 г.Па ініцыятыве беларускага боку 28 чэрвеня б.г. у цёплай і дружалюбнай абстаноўцы прайшла сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя М.М. Касько з Дзяржаўным міністрам гандлю і прамысловасці Рэспублікі Індыя Джыцінам Прасадам у мэтах абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах.
У ходзе размовы прадметна абмеркаваны стан і перспектывы ўсяго комплексу беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай галіне і рэалізацыі сумесных праектаў. Разгледжаны пытанні арганізацыі чарговага 12-га пасяджэння Беларуска-Індыйскай Міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры.
Дасягнуты дамоўленасці аб аказанні садзейнічання з боку Міністэрства гандлю і прамысловасці Індыі росту двухбаковага гандлю і развіццю крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэнню міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж беларускімі абласцямі і штатамі Індыі.