Аб сустрэчы Генеральнага консула з кіраўніком пратакольнай службы штата Махараштра
17.07.2026 г.17 ліпеня 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь У Г. Мумбаі (Рэспубліка Індыя) Аляксандр Мацукоў правёў сустрэчу з д-ром Раджэшам Гавандэ, сакратаром (фактычна намеснікам міністра) па пытаннях пратакола, інвестыцый, дыяспары і знешніх сувязяў і кіраўніком пратакольнай службы ўрада штата Махараштра (Індыя).
У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні інтэнсіфікацыі міжрэгіянальных сувязей, механізмы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, інвестыцый, сельскай гаспадаркі, турызму, культуры і адукацыі.