:

Аб другім дні візіту Пасла Беларусі ў Шры-Ланку

03.02.2023 г.

У другі дзень рабочага візіту Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя, а таксама па сумяшчальніцтве ў Народнай Рэспубліцы Бангладэш, Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка і Непале А.І. Ржавускага ў Дэмакратычную Сацыялістычную Рэспубліку Шры-Ланка 2 лютага адбыўся шэраг сустрэч з кіраўніцтвам дзяржаўных устаноў і гандлёвых палат Шры-Ланкі.

Прадуктыўна прайшлі сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам адукацыі Шры-Ланкі доктарам Сусілам Прэмаджаянтам і намеснікам міністра тэхналогій Шры-Ланкі прафесарам Ніранджанам Гунавардэнам. Ланкійскі бок высока ацаніў значны рост колькасці студэнтаў з ліку грамадзян Шры-Ланкі, якія навучаюцца ў медыцынскіх установах Рэспублікі Беларусь. Міністр адукацыі Шры-Ланкі таксама пацвердзіў гатоўнасць пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю па інжынерна-тэхнічных, аграрна-тэхнічных, інфармацыйных, прафесійна-тэхнічных спецыяльнасцях, у тым ліку па сумесных адукацыйных праграмах двайнога дыплома. Адзначана зацікаўленасць ланкійскага боку ў наладжванні супрацоўніцтва з Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь.

У рамках сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і Міністэрства тэхналогій Шры-Ланкі праведзены круглы стол з прадстаўнікамі больш чым 25 устаноў вышэйшай адукацыі, адукацыйных асацыяцый, фондаў і кіраванняў прафесійнай падрыхтоўкі кадраў. Дасягнуты дамоўленасці ў прыёме ланкійскай адукацыйнай дэлегацыі на чале з Міністрам адукацыі Шры-Ланкі ў першым паўгоддзі 2023 года.

Пытанні пашырэння міжпарламенцкіх сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка абмеркаваны са спікерам парламента Шры-Ланкі Махіндай Япай Абейварданам і генеральным сакратаром парламента Шры-Ланкі Дхамікай Дасанаякэ. Спікер Парламента Шры-Ланкі пацвердзіў гатоўнасць рабіць пэўныя захады па аднаўленні групы дружбы з Рэспублікай Беларусь у ланкійскім Парламенце з захаваннем неабходных працэдур. Ланкійскі бок таксама выказаў намеры па паглыбленні супрацоўніцтва паміж парламентамі дзвюх краін, у тым ліку аб арганізацыі сумесных сустрэч па двухбаковай лініі і ў рамках міжнародных арганізацый.

Пасол Беларусі А.І. Ржэускі таксама правёў сустрэчу з Міністрам сельскай гаспадаркі Шры-Ланкі Махіндай Амаравірай, у рамках якой абмеркаваны пытанні аб перспектывах паставак беларускай харчовай прадукцыі, а таксама прадукцыі хімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь на ланкійскі рынак.

Таксама адбыліся сустрэчы Пасла Беларусі з прэзідэнтамі Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Шры-Ланкі, Нацыянальнай гандлёвай палаты і прадстаўнікамі ланкійскага бізнесу. Дасягнуты дамоўленасці аб выбудоўванні больш цеснага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж нашымі дружалюбнымі краінамі. Ланкійскі бок выказаў гатоўнасць прыняць афіцыйную беларускую дэлегацыю Парка высокіх тэхналогій, АЭЗ «Брэміна-Орша» і прадстаўнікоў беларускага бізнесу.

У рамках праведзеных прэзентацый Пасольствам Беларусі ў Індыі раскрыты перспектывы пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы камерцыі па найбольш запатрабаваных таварных пазіцыях як Рэспублікі Беларусь, так і Шры-Ланкі.

Падчас сустрэч у гандлёва-прамысловых палатах была праведзена прэзентацыя прадукцыі кандытарскай галіны канцэрна «Белдзяржхарчпрам», якую высока ацанілі ўдзельнікі сустрэчы з ланкійскага боку.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці