:

Падпісанне кантракту на пастаўку 96 кар'ерных самазвалаў у Індыю

30.01.2021 г.

 

28 — 30 студзеня 2021 г. адбыўся візіт Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Пархомчыка П.А. і генеральнага дырэктара ААТ «БелАЗ» Нічыпаравіча С.О. у г. Колката, падчас якога кіраўніцтвам ААТ «БелАЗ» і індыйскай дзяржаўнай кампаніяй «Coal India» падпісаны кантракт на пастаўку ў Індыю 96 беларускіх кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 220 тон.

 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Ржэускі А.І., які таксама прыбыў у г. Колката, прыняў удзел у сустрэчах з кіраўніцтвам «Coal India», а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў і ўрада штата Заходняя Бенгалія.

 

 

Падпісанне дадзенага найбуйнейшага кантракту на пастаўку ў Паўднёвую Азію беларускай кар'ернай тэхнікі з'яўляецца вынікам шматгадовай працы ААТ «БелАЗ» і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Індыі па прасоўванні на індыйскі рынак прадукцыі флагмана беларускай прамысловасці. Паводле наяўных дамоўленасцяў, першая партыя тэхнікі ў колькасці 6 адзінак будзе адгружана ў першым — пачатку другога кварталаў бягучага года, па выніках выпрабавання якой будзе прынята рашэнне аб тэрмінах пастаўкі асноўнай партыі кар'ерных самазвалаў.

 

 

У 2020 годзе пачалася паспяховая рэалізацыя кантракта на пастаўку гэтай жа кампаніі 77 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 136 тон. У мінулым годзе ўсе самазвалы былі пастаўленыя, больш за палову з іх сабрана і ўжо эксплуатуецца на індыйскіх вугальных кар'ерах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці