:

Гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Бангладэш

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Народнай Рэспублікі Бангладэш аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ўступіла ў сілу ў маі 2012 г.

У рамках гэтага пагаднення створана беларуская частка Сумеснай Беларуска-Бангладэшскія камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, першае пасяджэнне якой адбылося 23 красавіка 2019 г. у г. Мінску.

Вядзецца прапрацоўка правядзення другога пасяджэння ў г. Дакке ў 2022 годзе. Сустаршынёй з беларускага боку выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.Ф. Алейнiк, з бангладэшскага — Міністр камерцыі Бангладэш Тыпу Мунши.

У г. Дакке функцыянуе Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь, Ганаровы консул – Аніруддха Кумар Рой.

Дынаміка гандлёва-эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Народнай Рэспублікай Бангладэш, млн. долараў ЗША

гады

абарот

экспарт

iмпарт

сальда

2017

122,5

88,5

34,0

54,5

2018

144,3

83,5

60,8

22,7

2019

151,4

115,1

36,2

78,9

2020

113,3

87,2

26,1

61,1

2021

177,0

149,8

27,2

122,6

2021 год у працэнтах да 2020 году

156,2

171,8

104,1

 

За 2021 год тавараабарот з Бангладэш узрос да 177,0 млн. долараў (156,2 працэнта), з іх беларускі экспарт істотна вырас да 149,8 млн. долараў (171,8 працэнта), імпарт вырас да 27,2 млн. долараў. (104,1 працэнта). Сальда станоўчае — 122,6 млн. долараў.

 

Структура беларускага экспарту ў Народную Рэспубліку Бангладэш у 2021 годзе

(асноўныя таварныя пазіцыі)

Угнаенні калійныя

Малако і вяршкі згушчаныя і сухія

Правады ізаляваныя і кабеля

Цэлюлоза драўняная

Папера газетная ў рулонах і лістах

Малочная сыроватка

Куткі, профілі з нелегіраванай сталі

Трубы, трубкі і профілі з чорных металаў

Фарбы і лакі

 

Імпарт бангладэшскіх тавараў у Рэспубліку Беларусь у 2021 годзе

(асноўныя таварныя пазіцыі)

Гародніна

Садавіна

Тэкстыль, адзенне мужчынскае і жаночае

 

Паспяховая рэалізацыя рамачнага пагаднення паміж ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і Урадам Народнай Рэспублікі Бангладэш аб выдзяленні экспартных крэдытаў, якая выказалася ў падпісанні кантракта на пастаўку ў Бангладэш дарожна-будаўнічай тэхнікі ААТ «Амкадор» на 50 млн. долараў, заклала надзейны фундамент для развіцця доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

Праводзіцца работа, накіраваная на заключэнне новых кантракта на 17 млн. долараў (на стадыі фінальнага ўзгаднення) і камерцыйнай прапановы беларускага боку на 100 млн. долараў.

У красавіку 2017 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё сэрвіснага цэнтра на базе створанага з кампаніяй “RMM Integrated Agro Industries Ltd.” (кампанія Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Бангладэш А.К. Роя) сумеснага прадпрыемства «Амкадор палаш індастрыял зон».

У 2018 годзе на рынак Бангладэш была пастаўлена пробная партыя (тры адзінкі) бульдозераў вытворчасці ААТ «БелАЗ».

У стадыі прапрацоўкі знаходзіцца праект магчымай рэалізацыі ліфтавай тэхнікі ААТ «Магілёўліфтмаш», вядуцца перагаворы з двума патэнцыйнымі бангладэшскімі партнёрамі. У сакавіку 2019 г. г. Магілёў наведаў дырэктар кампаніі «Кей-Пі груп» А.Р. Кайзер.

17 – 20 сакавіка 2021 г. праведзены візіт у Бангладэш і перамовы з бангладэшскімі партнёрамі беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра прамысловасці Харытончыкам Д.І., у склад якой увайшлі прадстаўнікі ААТ «Амкадор», МАЗ, «Белкамунмаш» і «Прамагралізінг».

У 2021 годзе экспарт паслуг з Беларусі ў Бангладэш рэзка вырас і склаў 103,9 млн. долараў (рост у 4,7 раза ў адносінах да ўзроўню 2020 года). З іх больш за палову склалі іншыя дзелавыя паслугі на 57,4 млн. долараў (рост у 218 разоў) і амаль палову склаў экспарт паслуг транспарту на суму 44,1 млн. долараў (тэмп росту 219,3 працэнта). Таксама былі аказаны паслугі ў сферы будаўніцтва на 1,0 млн. долараў (85,2 працэнта), у галіне адукацыі на 0,4 млн. долараў (рост у 3,8 раза). Сальда беларуска-бангладэшскага гандлю паслугамі станоўчае і склала па выніках 2021 года 102,4 млн. долараў.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці