Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Шры-Ланкай
Супрацоўніцтва ажыццяўляецца на аснове падпісанага ў жніўні 2013 г. Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
8-10 ліпеня 2014 г. у г.Каломба прайшло 1-е пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Ланкiйскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. У рамках мерапрыемства 8 ліпеня 2014г. адбыліся бізнес-форумы і кантактна-кааперацыйныя біржы ў гандлёвай палаце Шры-Ланкі і ў Нацыянальнай гандлёвай палаце Шры-Ланкі.
18-19 жніўня 2016 г. у г.Мінску адбылося 2-е пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Ланкійскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Вядзецца прапрацоўка правядзення 3-га пасяджэння ў г. Каломба ў 2022 годзе.
У г.Каломба функцыянуе Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь, Ганаровы консул — Джоел Селванаягам.
Дынаміка гандлёва-эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка (млн. даляраў ЗША)
гады |
абарот |
экспарт |
iмпарт |
сальда |
2017 |
23,8 |
17,4 |
6,4 |
11,0 |
2018 |
38,5 |
31,1 |
7,4 |
23,7 |
2019 |
37,5 |
30,1 |
7,4 |
22,7 |
2020 |
31,9 |
24,4 |
7,5 |
16,9 |
2021 |
39,6 |
31,0 |
8,5 |
22,5 |
2021 год у працэнтах да 2021 году |
123,7 |
127,2 |
113,0 |
|
У 2021 годзе тавараабарот са Шры-Ланкай узрос да 39,6 млн. долараў (123,7 працэнта), беларускі экспарт вырас да 31,0 млн. долараў (127,2 працэнта), імпарт — да 8,5 млн. долараў ( 113,0 працэнта). Сальда заставалася станоўчым у памеры 22,5 млн. долараў.
Асноўная экспартная прадукцыя ў Шры-Ланку — калійныя ўгнаенні (пастаўляюцца ААТ «БКК» праз сваё прадстаўніцтва ў г. Нью-Дэлі).
Структура беларускага экспарту ў Дэмакратычную Сацыялістычную Рэспубліку Шры-Ланка ў 2021 годзе
(асноўныя таварныя пазіцыі)
Угнаенні калійныя
Вуглярод
Папера газетная ў рулонах ці лістах
Нягашаныя паштовыя маркі, гербавая папера, аналагічныя віды каштоўных папер
Солад
Гідразін
Матэрыялы кордныя для шын
Імпарт ланкійскіх тавараў у Рэспубліку Беларусь у 2021 годзе
(асноўныя таварныя пазіцыі)
Чай
Раслінныя тэкстыльныя валокны
У 2021 годзе экспарт паслуг у Шры-Ланку значна вырас да 22,5 млн. долараў (тэмп росту 194,3 працэнта да 2020 года). 66,6 працэнта гэтага паказчыка склаў экспарт паслуг транспарту на 15,0 млн. долараў (251,5 працэнта да 2020 года), аказваліся таксама паслугі ў галіне адукацыі на 6,6 млн. долараў (130,2 працэнта) і турыстычныя паслугі на 0,4 млн. долараў (131,7 працэнта). Сальда беларуска-ланкійскага гандлю паслугамі засталося станоўчым і склала па выніках 2021 года 22,2 млн. долараў.
Маюць пэўную перспектыву наступныя двухбаковыя гандлёва-эканамічныя праекты: стварэнне ў Шры-Ланцы зборачнай вытворчасці беларускай трактарнай тэхнікі; арганізацыя ў Шры-Ланцы сумеснай вытворчасці шыннай прадукцыі; будаўніцтва ў Шры-Ланцы малочна-таварнай фермы поўнага цыкла вытворчасці; пастаўкі ў Шры-Ланку беларускіх лекавых сродкаў, аўтатэхнікі і сельскагаспадарчай тэхнікі.