Супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы
Ганаровы консул Непала ў Рэспубліцы Беларусь У.Махата (выпускнік Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта) узначальвае ГА «Міжнародная асацыяцыя выпускнікоў вышэйшых навуковых устаноў» (Асацыяцыя створана ў Беларусі ў 2007 годзе, аб'ядноўвае выпускнікоў больш чым 100 краін свету).
У 2018/2019 навучальным годзе 5 непальскіх студэнтаў, у 2019/2020 навучальным годзе 3 грамадзяніна Непала праходзілі навучанне ва ўстановах адукацыі Беларусі, у 2020/2021- 10 студэнтаў.