:

Гісторыя пасольства

Пасля ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя 17 красавіка 1992 г. праз шэсць гадоў у чэрвені 1998 г. у раёне Васант Віхар было ўпершыню адкрыта Пасольства Беларусі ў Індыі.

Пасля ў 2001 годзе будынак Пасольства быў перанесены ў раён Джор Багх г.Нью-Дэлі (на фота).

Ад снежня 2011 г. Пасольства зноў вярнулася ў раён Васант Віхар сталічнай акругі, дзе і знаходзіцца па гэты дзень па адрасе: F-6 / 8B, Vasant Vihar, New Delhi — 110.057.

Паслы Беларусі ў Індыі

  • Сакалоўскі Уладзімір Аркадзьевіч (13 сакавіка 1998 — 20 ліпеня 2004); 
  • Лапцёнак Алег Мікалаевіч (24 снежня 2004 — 30 чэрвеня 2011); 
  • Гошын Уладзімір Анатольевіч (30 чэрвеня 2011 — 13 сьнежня 2011); 
  • Прыма Віталь Аляксандравіч (28 верасня 2012 — 8 снежня 2018); 
  • Ржавускі Андрэй Іосіфавіч (10 снежня 2018 — 25 студзеня 2024);
  • Касько Міхаіл Міхайлавіч (26 студзеня 2024 — па цяперашні час).

Першым беларускім Паслом у Індыі 13 сакавіка 1998 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №110 быў прызначаны Уладзімір Аркадзьевіч Сакалоўскі.

Фота Пасла Сакалоўскага У.А. з артыкула для газеты Business Economics, Ліпень 2001 г.

Пасол быў таксама першым беларускім паслом, акрэдытаваным у Народнай Рэспубліцы Бангладэш (па сумяшчальніцтве).

Сустрэча Пасла Беларусі Сакалоўскага У.А. з Прэм'ер-міністрам Бангладэш, 28 кастрычніка 2003 г.

Першым саветнікам па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства быў Дашуцін Андрэй Андрэевіч, які працаваў у Пасольстве з чэрвеня 1998 г. па кастрычнік 2001 г. У Пасольстве захоўваецца фотаальбом з відамі г.Мінска і прыроды Беларусі — падарунак Дашуціна А.А.

Фарзац фотаальбома 

Першы сакратар Маяровіч Канстанцін Уладзіміравіч з 1999 года па 2002 год быў першым консульскім работнікам Пасольства, які адказваў таксама за палітычнае і гуманітарнае супрацоўніцтва.

Першы дыпламатычны склад пасольства Беларусі ў Індыі (злева направа) Маяровіч К.В., Дашуцін А.А., Сакалоўскі У.А. на прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 лiпеня 2001 г.

Другім кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі ў Індыі стаў кар'ерны дыпламат Алег Мікалаевіч Лапцёнак.

Інтэрв'ю Пасла Лапцёнка А.М. індыйскай тэлеперадачы “Meet the Diplomat”, Ліпень 2012 г.

Уладзімір Анатольевіч Гошын стаў трэцім Паслом Беларусі ў Індыі.

Калектыў Пасольства Беларусі ў Індыі (злева направа) загадчык гаспадаркі-кіроўца Камароў Д.Н., першы сакратар Русецкая М.Л., Пасол Гошын У.А., бухгалтар Лісай А.А., саветнік Бубноўская Г.В., ваенны аташэ Аўтухоў Ю.В. на цырымоніі ўзняцця сцяга ў новым будынку Пасольства, 22 снежня 2011 г.

Першым беларускім Паслом у Індыі, акрэдытаваным у Шры-Ланцы і Непале па сумяшчальніцтве, стаў Віталь Аляксандравіч Прыма.

Цырымонія ўручэння даверчых лістоў Пасла Прымы В.А. Прэзідэнту Шры-Ланкі Махінду Ражапаксе, 20 снежня 2012 г.

Андрэй Іосіфавіч Ржавускі, Пасол Беларусі ў Індыі, прыбыў у Нью-Дэлі 10 снежня 2018 года і ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Індыі 10 студзеня 2019 года.

Цырымонія ўручэння даверчых лістоў Пасла Ржавускага А.І. Прэзідэнту Індыі, 10 студзеня 2019 г.

1 лютага 2019 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка (па сумяшчальніцтве) Андрэй Ржавускі ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Шры-Ланкі Майтріпалу Сірісене.

Цырымонія ўручэння даверчых лістоў Пасла Ржавускага А.І. Прэзідэнту Шры-Ланкі, 1 лютага 2019 г.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці