:

Аб удзеле ў Бізнес-канклаве БРІКС+

09.03.2026 г.

5-6 сакавіка 2026 г. старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Сяргей Трацюк прыняў удзел у мерапрыемствах Бізнес-канклава «БРІКС+» (г.Пуна, штат Махараштра).

На сустрэчы з кіраўніцтвам, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі Інстытута кіравання бізнесам г.Пуны 5 сакавіка 2026 г. падзяліўся вопытам узаемадзеяння адукацыі і рэальнага сектара эканомікі Беларусі, неабходнага для падрыхтоўкі кадраў.

6 сакавіка 2026 г. Сяргей Трацюк правёў прэзентацыю экспартных, інвестыцыйных і турыстычных магчымасцей Беларусі, прыняў удзел у панэльнай дыскусіі па пытаннях садзейнічання гандлёвым адносінам з Індыяй.

Завяршыўся Бізнес-канклаў «БРІКС+» сесіяй B2B, у ходзе якой адбыўся абмен ідэямі з больш як 50 кампаніямі, зацікаўленымі ва ўстанаўленні сувязей з Беларуссю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці