Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Кіраўніком Цэнтральнага банка Бангладэш
27.04.2026 г.27 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і Народнай Рэспубліцы Бангладэш (па сумяшчальніцтве) Міхаіл Касько сустрэўся з кіраўніком цэнтральнага Банка Бангладэш Мд Мастакурам Рахманам.
Бакі абмеркавалі стан беларуска-бангладэшскіх міжбанкаўскіх адносін, разгледзелі пытанні бягучага ўзаемадзеяння, намецілі сумесныя крокі па яго развіццю. Пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва.