:

Віншаванне Пасла Беларусі ў Індыі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

01.07.2022 г.

 

Паважаныя суайчыннікі!

 

Віншую Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўным святам нашай дзяржавы.

 

3 ліпеня азначае сабой важную вяху ў гісторыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень мы таксама адзначаем і 78-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знамянальную дату, якая нагадвае нам пра каласальную цану, якую давялося заплаціць за свабоду ў барацьбе з нацысцкай агрэсіяй. Вялікая Перамога выратавала нас ад знішчэння. Мы свята шануем подзвіг пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і паднялі краіну з руін, і не дадзім апаганіць іх памяць спробамі перапісвання гісторыі ва ўгоду імгненным інтарэсам асобных палітыкаў і дзяржаў.

 

Новыя пакаленні беларусаў стварылі дзяржаву з сацыяльна-арыентаванай эканомікай, развітой сельскай гаспадаркай і перадавой навукай. Сёння мы можам па праву ганарыцца нашай рэспублікай і багатай спадчынай беларускага народа.

 

Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, у сэрцах людзей – спакой, а ў дамах – дабрабыт!

 

Са святам Вас!

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці