Аб змене ставак консульскіх збораў
01.01.2023 г.З 1 студзеня 2023 г. павышаны кошт ажыццяўлення консульскіх дзеянняў у замежных установах Рэспублікі Беларусь:
выдача/абмен пашпарта серыі РР – 50 еўра;
аднаразовае падаўжэнне пашпарта – 30 еўра;
афармленне id-карты (біяметрычны дакумент) – 40 еўра;
афармленне пастаяннага пражывання за мяжой – 200 еўра;
разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства – 400 еўра;
пасведчанне даверанасцяў у дачыненні да транспартных сродкаў – 120 еўра (на блізкіх сваякоў – 50 еўра);
пасведчанне даверанасцяў на права карыстання, валодання, распараджэння маёмасцю – 100 еўра (на блізкіх сваякоў – 50 еўра);
пасведчанне згоды – 50 еўра;
рэгістрацыя заключэння шлюбу, уключаючы выдачу пасведчання – 100 еўра;
рэгістрацыя скасавання шлюбу – 200 еўра;
рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку, уключаючы выдачу пасведчання – 200 еўра;
выдача пасведчання ў сувязі з унясеннем змяненняў, дапаўненняў у запісе актаў грамадзянскага стану, аднаўленнем запісаў актаў грамадзянскага стану – 70 еўра;
выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану – 50 еўра;
выпатрабаванне дакументаў з Беларусі для грамадзян Беларусі – 50 еўра (для іншых асоб – 70 еўра);
прастаўленне апастыля (у МЗС Беларусі) – 50 еўра;
выдача даведак (у тым ліку даведак аб адсутнасці судзімасці) – 50 еўра.