Аб сустрэчы Пасла Беларусі М.Касько з Міністрам замежных спраў Шры-Ланкі В.Хератам
03.02.2026 г.3 лютага 2026 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Індыі і Шры-Ланцы (па сумяшчальніцтве) М.Касько з міністрам замежных спраў, занятасці замежных грамадзян і турызму Віджытам Хератам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны парадак дня двухбаковага супрацоўніцтва. Былі закрануты пытанні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, арганізацыі рэгулярных авіязносін паміж Беларуссю і Шры-Ланкай, а таксама прадастаўлення бязвізавага рэжыму для беларускіх грамадзян.
Міністр замежных спраў Шры-Ланкі падзякаваў беларускаму боку за запрашэнне наведаць Мінск. У працэсе дыялогу бакі абмеркавалі парадак дня і арганізацыйныя моманты маючага адбыцца візіту. Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі выказаў гатоўнасць беларускага боку да дыялога па любых напрамках у мэтах умацавання двухбаковага супрацоўніцтва.