:

Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі ў Мумбаі з кіраўніком Сакратарыята МЗС Індыі

22.12.2023 г.

22 снежня 2023 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Мумбаі Аляксандр Мацукоў прадставіў консульскі патэнт кіраўніку Сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Індыя ў г. Мумбаі Раджэшу Гавандзе.

У ходзе праведзенай сустрэчы бакі адзначылі дружалюбны характар беларуска-індыйскіх адносін. Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці