:

Аб сустрэчы Пасла Беларусi ў Iндыі з намеснікам Міністра замежных спраў Індыі

09.07.2021 г.

9 ліпеня 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у Індыі Андрэя Ржавускага з нядаўна прызначанай намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Індыя Рэнатай Сандху.

 

 

Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы беларуска-індыйскіх адносін у палітычнай, гандлёвай і навукова-тэхнічнай сферах, магчымасць правядзення ў гэтым годзе беларуска-індыйскіх кантактаў на розных узроўнях, іншыя актуальныя напрамкі ўзаемадзеяння.

Асобна было разгледжана ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама аказанне ўзаемнай падтрымкі на выбарах у органы і ўстановы міжнародных арганізацый.

Пазначана ўзаемнае задавальненне дружалюбным і канструктыўным характарам двухбаковага супрацоўніцтва, прыхільнасць далейшаму пашырэнню ўзаемадзеяння па ўсіх пытаннях двухбаковай павесткі дня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці