Генеральны консул Беларусі ў Мумбаі сустрэўся з кіраўніком рэгіянальнага прадстаўніцтва МЗС Індыі ў г. Мумбаі
06.11.2025 г.6 лістапада 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Мумбаі Аляксандр Мацукоў правёў сустрэчу з кіраўніком прадстаўніцтва МЗС Індыі ў г.Мумбаі – рэгіянальным пашпартным служачым д-ром Арджунам Дэорэ.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі розныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы візавыя і міграцыйныя, у сферы турызма і культуры.