:

Аб сустрэчы Амбасадара з прарэктарам Універсітэта Каломба

02.02.2026 г.

У рамках рабочага візіту ў Шры-Ланку адбылася рабочая сустрэча Пасла Беларусі ў Індыі і Шры-Ланцы (па сумяшчальніцтве) М.Касько з прафесарам Індыкай Карунатхілаке, прарэктарам Універсітэта Каломба.
Кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі была адзначана станоўчая дынаміка росту колькасці ланкійскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ. Па стане на 2026 г. у нашай краіне навучаецца каля 2500 студэнтаў са Шры-Ланкі. Найбольш папулярным у моладзі з'яўляюцца напрамкі, звязаныя з медыцынай. Пацвярджэннем гэтаму служыць той факт, што кожны пяты доктар у Шры-Ланцы навучаўся ў свой час менавіта ў Беларусі.
У сваю чаргу, Ланкійскі бок выказаў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ, у тым ліку ў частцы запуску праграм абмену паміж дзвюма краінамі для студэнтаў і прафесараў.
Пасол Беларусі падтрымаў гэту ініцыятыву, а таксама прапанаваў пашырыць пералік адукацыйных спецыяльнасцей для ланкійскіх студэнтаў у напрамку біялогіі, інжынерыі і тэхналагічных навук.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці