:

Прэзідэнт Беларусі А.Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму і Прэм'ер-міністра Нарэндру Модзі з Днём Незалежнасці Індыі

15.08.2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму і Прэм'ер-міністра Нарэндру Модзі з Днём Незалежнасці.
«Гэтае свята Індыя сустракае ў статусе найбольш дынамічнай буйной эканомікі свету. Ваша краіна ўпэўнена крочыць наперад, захоўвае сваю культурную самабытнасць і ўмацоўвае міжнародныя пазіцыі. Поспехі ў сферах тэхналогій, адукацыі і экспарту служаць прыкладам для іншых дзяржаў», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Індыі.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што дыялог паміж Мінскам і Нью-Дэлі дае свой вынік, і канстатаваў пазітыўную тэндэнцыю да росту двухбаковага абароту тавараў і паслуг.
«Карыстаюся ўрачыстым выпадкам, каб пацвердзіць Вам запрашэнне наведаць Мінск у зручны час для знаёмства з патэнцыялам Беларусі ў розных сферах і вызначэння перспектыўных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва», — падкрэсліў беларускі лідэр.
У віншаванні Прэм'ер-міністру Індыі Прэзідэнт Беларусі адзначыў актыўную работу па фарміраванню эканамічнай і палітычнай базы для выхаду дзвюх краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства: створаны спрыяльныя ўмовы для нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязей, дасягнуты прагрэс у рэалізацыі сумесных праектаў — лакаматываў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў прамысловай і фармацэўскай.
«Перакананы, што мы будзем і ў далейшым прыкладаць усе магчымыя намаганні для пашырэння сувязей праз паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў, — прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. — Спадзяюся на сустрэчу з Вамі ў наступным годзе на платформе БРІКС у індыйскай сталіцы».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці