Пасол Рэспублікі Беларусь у Непале (па сумяшчальніцтве) Міхаіл Касько сустрэўся з Міністрам замежных спраў Непала д-рам Арзу Ранай Деўбай
02.05.2025 г.2 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Непале (па сумяшчальніцтве) Міхаіл Касько сустрэўся з Міністрам замежных спраў Непала д-рам Арзу Ранай Деўбай.
Бакі канструктыўна абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва і канкрэтныя крокі для яго далейшага паглыблення ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, прававой, сельскагаспадарчай сферах.