:

Віншаванне Пасла Беларусі ў Індыі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2021 г.

Паважаныя суайчыннікі!

 

У гэтым годзе мы адзначаем не толькі Дзень Незалежнасці, але і знамянальную ў гісторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь дату – 77-годдзе вызвалення нашай краіны ад нацызму.

 

Гэтае свята адлюстроўвае добрыя і светлыя пачуцці ў сэрцы кожнага беларуса і нагадвае нам пра тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

 

Незалежнасць Рэспублікі Беларусь забяспечана коштам некалькіх мільёнаў жыццяў, гераізмам воінаў Савецкай Арміі і партызан, самаадданасцю і нязломнай воляй беларускага народа.

 

За тры дзесяцігоддзі незалежнасці мы здолелі захаваць суверэнітэт і прымножыць нацыянальны набытак Рэспублікі Беларусь. І сёння мы жывем у незалежнай дзяржаве, якая самастойна вызначае прыярытэты развіцця, унутраную і знешнюю палітыку.

 

Дарагія суайчыннікі! Напярэдадні знамянальнай даты хацеў бы звярнуцца да Вас са шчырымі пажаданнямі дабра, здароўя, дабрабыту.

 

Са святам Вас!

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці