Генеральны консул у г.Мумбаі сустрэўся з губернатарам штата Тамілнаду
12.06.2025 г.12 чэрвеня 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мумбаі Аляксандр Мацукоў сустрэўся з губернатарам штата Тамілнаду Равіндрай Нараяна Раві.
Бакі абмеркавалі шляхі інтэнсіфікацыі міжрэгіянальных сувязей, механізмы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, інвестыцый, сельскай гаспадаркі, турызму, культуры і адукацыі.
Сустрэча адбылася ў рамках работы па пашырэнню рэгіянальных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя.