Аб змяненні правілаў уезду на тэрыторыю Рэспублікі Індыя
03.04.2026 г.Звяртаем увагу, што з 1 красавіка 2026 г. у Рэспубліцы Індыя для замежных грамадзян уведзена электронная картка прыбыцця e-Arrival Card (папяровы варыянт карткі прыбыцця адменены), якую неабходна запоўніць на працягу 72 гадзін да прыбыцця ў аэрапорты Індыі. Электронная форма e-Arrival Card запаўняецца на кожнага пасажыра і ў абавязковым парадку падаецца падчас рэгістрацыі на рэйс. Пры гэтым яна не замяняе візу ў Індыю.
Запоўніць электронную картку прыбыцця можна на спецыяльным сайце https://indianvisaonline.gov.in/earrival/saonline.gov.in/earrival/.
Улічвайце дадзеную інфармацыю пры планаванні падарожжаў.