Аб удзеле ў AIFSS 2025
15.04.2025 г.Беларуская дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам старшыні Яўмененкам С.A., кіраўніком беларускай дыпмісіі ў Індыі М.М. Касько прынялі ўдзел у Індыйскім міжнародным саміце па судовай экспертызе (AIFSS 2025), які праходзіў з 13 па 15 красавіка 2025 г. у г. Нью-Дэлі, Індыя.
На палях мерапрыемства беларускія прадстаўнікі правялі шэраг сустрэч па пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадку дня з кіраўніком Нацыянальнага інстытута судовых экспертыз Індыі д-рам Дж.М.Вьясам, а таксама экспертамі.
15 красавіка 2025 г. таксама адбылася двухбаковая сустрэча з кіраўніком Дырэктарата судовых экспертыз Міністэрства ўнутраных спраў Індыі д-рам С.К. Джэйнам, дзе абмеркавалі напрамкі далейшага супрацоўніцтва.