Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі сустрэўся з будучымі студэнтамі Гродзенскага медуніверсітэта з Індыі
19.09.2025 г.14 верасня 2025 г. у г.Ахмедабадзе (Індыя) адбылася ўрачыстая цырымонія пад назвай «Белы халат» для 75 будучых студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта са штата Гуджарат. У гэтым мерапрыемстве вось ужо другі год запар прымае ўдзел Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя М.Касько.
У ходзе сустрэчы з удзельнікамі мерапрыемства Кіраўнік беларускай дыпмісіі адказаў на хвалюючыя іх пытанні адносна ўмоў пражывання і бяспекі навучання ў краіне, расказаў аб культурных традыцыях Беларусі, а таксама падкрэсліў высокую якасць беларускай вышэйшай адукацыі.
Пацвярджэннем апошняй тэзе служыць той факт, што на сённяшні дзень у Гродзенскім дзяржаўным медуніверсітэце навучанне праходзіць больш за 300 студэнтаў з Індыі, а сярод выпускнікоў універсітэта 94% пацвярджаюць кваліфікацыю ў Індыі (экзамен на атрыманне ліцэнзіі на ўрачэбную дзейнасць) з першай спробы.
Звяртаючыся да будучых студэнтаў, М.Касько зазначыў, што прафесія ўрача заўсёды будзе актуальная і важная і пажадаў ім поспехаў і ўпартасці ў рэалізацыі пастаўленых мэт і планаў.