:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Індыі М.М. Касько з галоўным міністрам штата Заходняй Бенгаліі Мамата Банерджы

06.02.2025 г.

6 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Міхаіл Касько сустрэўся з Маматай Банерджы, Галоўным Міністрам штата Заходняй Бенгаліі, Індыя.

Кіраўнік дыпмісіі падкрэсліў шматгадовы вопыт работы Беларусі са штатам Заходняя Бенгалія у якім больш за 20 гадоў працуе ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Кольката, кантрактныя пастаўкі і абслугоўванне кар’ернай тэхнікі ў адрас горназдабыўных прадпрыемстваў штата і выказаў зацікаўленасць у пашырэнні такіх паставак у будучыні, а таксама ў развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў розных галінах у цэлым.

М. Касько запрасіў Мамату Бенерджы наведаць Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам.

У сваю чаргу Галоўны Міністр штата дала станоўчую ацэнку дзеянням беларускага боку і адзначыла сустрэчную зацікаўленасць у развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці