:

Аб правядзенні Беларуска-Індыйскага прамысловага форуму ў г.Нью-Дэлі

17.03.2023 г.

17 сакавіка 2023 г. у г.Нью-Дэлі адбыўся Беларуска-Індыйскі прамысловы форум з удзелам дэлегацыі прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Харытончыкам Д.І.

Мерапрыемства прайшло пад эгідай Канфедэрацыі індыйскай прамысловасці (СII). Суарганізатарам форума з беларускага боку выступіў Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Беларуская дэлегацыя была прадстаўлена «Белкамунмашам», Мінскім аўтамабільным заводам, Мінскім трактарным заводам, «Гомсельмашам» і «Лідаграпраммашам».

Намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Харытончык Д.І. выступіў перад індыйскімі бізнесменамі з прэзентацыяй індустрыяльнага і экспартнага патэнцыялу прамысловых прадпрыемстваў. Была таксама прадстаўлена прэзентацыя Мінскага трактарнага завода.

У час форуму таксама адбыліся перагаворы з больш як 60 прадстаўнікамі індыйскіх дзелавых колаў. Індыйскі бок высока ацаніў існуючы патэнцыял беларускіх вытворцаў і выказаў гатоўнасць наладжваць далейшае супрацоўніцтва.

Таксама адбылася сустрэча Харытончыка Д.І. з начальнікам дэпартамента развіцця прамысловасці і ўнутранага гандлю Міністэрства гандлю і прамысловасці Індыі (дадатковым сакратаром) Р.С. Такурам, у час якой бакі абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў прамысловай сферы, сумесныя праекты прамысловай кааперацыі. Дасягнуты дамоўленасці аб візіце ў адказ індыйскай прамысловай дэлегацыі ў Беларусь, а таксама аб падтрымцы індыйскага боку ў рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў у сферы прамысловасці на тэрыторыі Індыі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці