:

Аб уручэнні Паслом Беларусі М. Касько даверчых лістоў Прэзідэнту Шры-Ланкі

28.11.2024 г.

28 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і Шры-Ланка (па сумяшчальніцтве) Міхаіл Касько ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Анура Кумара Дысанаяке.

У ходзе кароткай гутаркі Прэзідэнт Шры-Ланкі адзначыў сяброўскі характар адносін паміж дзвюма краінамі.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі акцэнтаваў наяўнасць значнага патэнцыялу для нарошчвання двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах, у тым ліку гандлю, адукацыі, навукі, турызму, культуры, а таксама па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Падчас рабочага візіту адбылася таксама двухбаковая сустрэча з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі, Віджыта Хератам.

Бакі канструктыўна абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва і канкрэтныя крокі для яго далейшага паглыблення.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці