Аб візіце Пасла М.М. Касько ў Бангладэш
11.07.2025 г.У рамках працоўнага візіту з 8 па 11 ліпеня 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш па сумяшчальніцтве правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Мінюста, Мінфіна, МУС, Міністэрства сельскай гаспадаркі і банкаў Бангладэш.
У ходзе сустрэч бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня. Адзначана ўзаемная зацікаўленасць у рэалізацыі значнага патэнцыялу адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, абмеркаваны графік маючых адбыцца мерапрыемстваў.