:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў Індыю

10.11.2022 г.

9 — 10 лістапада 2022 г. адбыўся рабочы візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Рэспубліку Індыя. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі сустрэўся з Міністрам замежных спраў Індыі Субрахманіямам Джайшанкарам. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўзаемадзеянні па шырокім спектры напрамкаў, падкрэсліўшы традыцыйна сяброўскі і канструктыўны характар ​​двухбаковага супрацоўніцтва. Вызначылі канкрэтныя крокі па пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Абмеркавалі пытанні ўзаемнай падтрымкі на пляцоўках міжнародных арганізацый. Дамовіліся аб сумеснай рабоце па актуалізацыі дагаворна-прававой базы беларуска-індыйскіх адносін. Дэталёва абмеркавалі бягучую сітуацыю ва Украіне, адзначыўшы неабходнасць хуткага яе ўрэгулявання мірным шляхам.

Пытанні забеспячэння міжнароднай харчовай бяспекі, з улікам ролі Беларусі як аднаго з вядучых вытворцаў калійных угнаенняў, абмеркаваны на сустрэчы з Міністрам хімічнай прамысловасці і мінеральных угнаенняў Індыі Мансухам Мандавія. Разгледжаны таксама прадметныя падыходы да супрацоўніцтва ў сферы нафтахіміі.

Пад сустаршынём Міністра замежных спраў Беларусі і Дзяржаўнага міністра па гандлі і прамысловасці Індыі адбылося адзінаццатае пасяджэнне Беларуска-Індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне гандлю, эканомікі, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры. Камісія комплексна разгледзела ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у першую чаргу па развіццю ўзаемадзеяння ў галіне лагістыкі, прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, фінансаў, аховы здароўя і фармацэўтыкі, у навуковай, адукацыйнай, турыстычнай і іншых сферах. Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол, у якім вызначаны далейшыя крокі па дасягненню стратэгічных адносін паміж дзвюма краінамі.

Уладзімір Макей таксама правёў сустрэчу з Міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Піюшам Гаялам, у ходзе якой бакамі пацверджана цвёрдая нацэленасць на стварэнне спрыяльных умоў для нарошчвання ўзаемнага гандлю і рэалізацыі сумесных праектаў у такіх сферах, як машынабудаванне, фармацэўтыка, развіццё інфраструктуры. Была адзначана неабходнасць устаранення гандлёвых бар'ераў і абмежаванняў паміж дзвюма краінамі.

Міністр прыняў удзел у Беларуска-Індыйскім бізнес-форуме, арганізаваным пад эгідай Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн МЗС Беларусі і Канфедэрацыяй індыйскай прамысловасці (CII). У.Макей заклікаў прадстаўнікоў індыйскага бізнесу да больш актыўнай работы ў Рэспубліцы Беларусь і пацвердзіў гатоўнасць беларускіх прадпрыемстваў да пашырэння прысутнасці ў Індыі. Падчас знаходжання ў г.Нью-Дэлі Міністр таксама правёў шэраг двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі буйнога індыйскага бізнесу, у рамках якіх абмеркаваны перспектывы рэалізацыі шэрагу праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.  

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці