Аб сустрэчы Пасла Беларусі М.Касько з намеснікам Міністра партоў і грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі
03.02.2026 г.3 лютага 2026 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Індыі і Шры-Ланцы (па сумяшчальніцтве) М.Касько з намеснікам Міністра партоў і грамадзянскай авіяцыі Янітам Руванам Кадытхувакку.
Бакі адзначылі важнасць найхутчэйшага падпісання Пагаднення аб паветранай прасторы паміж Беларуссю і Шры-Ланкай. Прыняцце гэтага дакумента дазволіла б адкрыць прамыя рэгулярныя авіязносіны паміж дзвюма краінамі.
Таксама было выказана меркаванне, аб зацікаўленасці беларускага боку ў адкрыцці рэйсаў з Мінска ў Каломба (цяпер чартарныя рэйсы лётаюць па маршруце Мінск — Маттала).