Дэлегацыя канцэрна «Беллегпрам» наведала з рабочым візітам гарады Мумбаі і Каімбатор Рэспублікі Індыя
23.04.2025 г.З 21 па 23 красавіка 2025 г. дэлегацыя канцэрна «Беллегпрам» на чале са старшынёй Лугіной Т.А. наведала з працоўным візітам гарады Мумбаі і Каімбатор Рэспублікі Індыя.
Падчас візіту беларуская дэлегацыя:
— прыняла ўдзел у Нацыянальнай выставе адзення «Выстава тканін, аксесуараў і не толькі» (г. Мумбаі), дзе была прадстаўлена прадукцыя прадпрыемстваў «Аршанскі льнокамбінат», «Камволь», «Магатэкс»;
— сустрэлася з Міністрам пратакола і маркетынгу ў сельскай гаспадарцы Урада штата Махараштра Д. Равалам;
— сустрэлася з Міністрам тэкстыльнай прамысловасці Урада штата Махараштра С. Саўкарам і Галоўным сакратаром Камісарыята тэкстыльнай прамысловасці А. Сінхай;
— наведала Нацыянальны інстытут модных тэхналогій (г. Мумбаі);
— наведала шэраг індыйскіх тэкстыльных прадпрыемстваў у г. Каімбатор;
— правяла прэс-канферэнцыю для індыйскіх СМІ.
Насычаная праграма візіту паслужыла сур'ёзным імпульсам да развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма дзяржавамі ў сферы тэкстыльнай прамысловасці.