:

Аб узделе ў інвестыцыйным мерапрыемстве

10.05.2023 г.

10 мая 2023 года гандлёва-эканамічная група Пасольства прыняла ўдзел у буйным інвестыцыйным мерапрыемстве «Міжурадавы канэкт», арганізаваным Інвестыцыйнай гандлёва-прамысловай палатай у г.Нью-Дэлі. Мэтай мерапрыемства было раскрыццё інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Індыя і знаёмства з інвестыцыйнымі магчымасцямі замежных дзяржаў, а таксама ўмацаванне ўзаемавыгадных камерцыйных сувязей паміж краінамі.

У ходзе мерапрыемства другі сакратар Калеснік Я.В. выступіў з дакладам на тэму: «Інвестыцыйныя магчымасці і перспектывы для індыйскага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь».

У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў Індыі Н.Ране, прадстаўнікі індыйскага бізнесу, а таксама шэраг замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў у г.Нью-Дэлі, у тым ліку Пасольства Іспаніі, Бразіліі, Мексікі, Кубы, В'етнама, Ямайкі, Эфіопіі, Туніса.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці