:

Аб ІІ Міжнародным медыяконкурсе “Мы разам! Ганаруся сваёй Беларуссю!»

05.02.2026 г.

Парламенцкая рабочая група па справах беларусаў замежжа сумесна з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам культуры Беларусі і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур праводзіць ІІ Міжнародны медыяконкурс “Мы разам! Ганаруся сваёй Беларуссю!» сярод сябраў грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа.
Медыяконкурс праводзіцца ў перыяд з 1 снежня 2025 г. па 1 кастрычніка 2026 г. у дзвюх намінацыях: конкурс малюнкаў «Я малюю Беларусь» і конкурс відэаролікаў «Мы — беларусы!».
Патрабаванні да канкурсантаў і конкурсных работ выкладзены
у палажэнні аб медыяконкурсе (прыкладаецца).
Конкурсныя работы прымаюцца выключна ў лічбавым фармаце шляхам накіравання паведамленняў на электронную пошту belarus.konkurs@house.gоv.by і/ці Telegram-канал https://t.me/+E4q2E7BbalVkOTIy.
Па меры паступлення паведамленняў арганізатару медыяконкурсу конкурсныя работы будуць размяшчацца ў сацыяльных сетках, у прыватнасці, на Telegram-канале “Беларусы свету. Культура. Традыцыі» (https://t.me/belarus09122025).
Вынікі конкурсу падводзяцца на працягу месяца з моманту заканчэння прыёму заявак.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці